Чарговы занятак па спецкурсу «Арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшло ў Беларускай валютна-фондавай біржы. Начальнік інфармацыйнага аддзела Віталь Віктаравіч Ціханаў расказаў студэнтам не толькі як праходзяць таргі па асноўных сегментах фінансавага рынку: валютным, фондавым і тэрміновым; як біржа выконвае функцыі разліковага дэпазітарыя на біржавым рынку недзяржаўных каштоўных папер, функцыі аператара разлікова-клірынгавай сістэмы па ўсіх відах каштоўных папер, ажыццяўляе рэгістрацыю здзелак, заключаных на пазабіржавым рынку з каштоўнымі паперамі акцыянерных таварыстваў, але і аб працы Лонданскай, Такійскай, Маскоўскай, Нью-Ёркской фондавых біржаў. Цяпер студэнты дакладна ведаюць, што слова «біржа» азначае «кашалёк», і як трэба ў гэтым «кашальку» захоўваць грошы на асабістыя выдаткі, і як правільна іх туды «укладаць».
В. І. Русовіч, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы
{gallery}2014/2014_09_19{/gallery}