Select your language

2014_09_25_02Запрашаем прыняць удзел у Першай міжнароднай навуковай міждысцыплінарнай канферэнцыі «Функцыянальныя аспекты міжкультурнай камунікацыі і праблемы перакладу», прысвечанай 55-годдзю РУДН.

У ходзе яе правядзення будуць разгледжаны пытанні разнастайнасці функцыянальных аспектаў міжкультурнай камунікацыі ва ўмовах інтэграцыі ў адзіны адукацыйны працэс і фарміравання сацыякультурнай кампетэнцыі ў працэсе падрыхтоўкі перакладчыкаў.

Канферэнцыя адбудзецца 20—21 лістапада 2014 г. па адрасе: г. Масква, вул. Міклуха-Маклая, дом 7, ІЗМ РУДН. Рэгістрацыя з 11.00 да 11.50, урачыстае адкрыццё — 20 лістапада 2014 г. у 12.00.

Тэрмін падачы заявак як на асабісты ўдзел у канферэнцыі (з дакладам і публікацыяй артыкула), так і на публікацыю артыкула ў зборніку — 20 кастрычніка 2014 г.  Пацвярджэнне аб удзеле накіроўваецца па е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Больш падрабязна>>>