Я думаю, усе мы любім падарожнічаць. І нават не важна, як і куды. Бо самае галоўнае ў падарожжах — гэта тыя новыя адчуванні, якія мы атрымліваем у невядомым для нас месцы сярод зусім іншых людзей, не такіх як мы. Адпраўляючыся ў краіну, у якой мы яшчэ ніколі не былі, мы заўсёды ўступаем у гульню, збіраючы па крупіцах чужы свет: гісторыю, кухню, славутасці. Мы спрабуем зразумець чужую культуру і «растварыцца» ў ёй. Усё гэта для нас лёгка і займальна. Але ці задумваліся вы, як цяжка, наадварот, «растварыць» кагосьці ў нашай культуры. З чаго пачаць, пра што расказаць, як растлумачыць: чаму мы такія. Ды і наогул, якія мы?
Такія нялёгкія задачы нярэдка паўстаюць перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін, бо да нас часта прыязджаюць замежныя госці. На гэты раз Мінск наведала дэлегацыя нямецкіх студэнтаў, у рамках Летняй школы ў БДУ пры Цэнтры «Інстытут нямецкіх даследаванняў" БДУ па праграме GoEast-Sommerschulen Германскай службы акадэмічных абменаў. Нашы студэнты: Юлія Фёдарава, Анастасія Гаціла і Аляксей Буранкоў — разам са старэйшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Кацярынай Вітальеўнай Грыневіч пазнаёмілі іх з Мінскам бліжэй. Аднак для гэтага прыйшлося пакінуць сталіцу і прыехаць у вёску Прылукі. Гэта месца звязана з прозвішчам, якое павінен ведаць кожны мінчанін, але, на жаль, часцяком, жыхары сталіцы нават не чулі пра яго. Караль Гутэн-Чапскі быў гарадскім кіраўніком горада Мінска з 1890 па 1901. Гэты чалавек зрабіў наш горад сапраўды еўрапейскім. Першы тэлефон, конны трамвай, першая электрастанцыя і нават будынак гарадскога тэатра, у якім зараз знаходзіцца Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы — ўсё гэта заслугі Караля Гутэн-Чапскага. Ён часта не толькі працаваў без жалавання, але і ўкладваў свае сродкі ў бюджэт горада. Тут, у вёсцы Прылукі, знаходзіцца яго сядзіба. Першае, што можна ўбачыць, калі прыязджаеш у в. Прылукі — вялікія вароты, за якімі хаваецца доўгая алея велічнага парку. Менавіта адсюль пачалі экскурсію студэнты факультэта міжнародных адносін. Распавядаючы пра старадаўнія легенды і багатую гісторыю гэтага месца, экскурсаводы адчуваюць сябе цалкам ўпэўнена, бо праводзяць экскурсію не ў першы раз. Яшчэ зімой нашы студэнты ўпершыню наведалі в. Прылукі, а ўжо ў сакавіку праект «Выкарыстанне сучасных маркетынгавых інструментаў у развіцці турыстычнага цэнтра на базе в. Прылукі» заняў другое месца ў конкурсе на лепшыя студэнцкія даследчыя праекты ў рамках рэалізацыі Праекта праграмы ЮНЕСКА для Беларусі. А пасля гэтага актыўна праводзілі квэст-экскурсіі, распавядаючы і школьнікам, і студэнтам аб усіх таямніцах гэтага месца. Вось і цяпер, толькі ўжо на нямецкай мове, расказалі нашым гасцям аб неагатычным палацы, а таксама паказалі захаваўшыеся будынка бровара, хлебнага амбара-лядоўня і старога бровара.
Затым эстафетная палачка была перададзеная ў рукі Івана Іванавіча Гардзіеўскага, намесніка старшыні Праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі, аднаго са стваральнікаў гісторыка-культурнага фонду «Ліліва», які займаецца адраджэннем культурнай спадчыны, звязанага з родам Чапскіх. Іван Іванавіч расказаў гасцям, як зараджаўся праект, і падзяліўся сваімі марамі і планамі на будучыню. А планы, трэба сказаць, больш чым амбіцыйныя: рэканструкцыя палацава-паркавага ансамбля, аднаўленне страчаных элементаў, помнік Каралю Гутэн-Чапскі ў горадзе Мінску і вуліца, названая ў яго гонар, і яшчэ многае іншае.
Што ж, хочацца сказаць толькі адно: такія мары павінны ажыццяўляцца. Ну а мы пакуль будзем рабіць усё, што ў нашых сілах, каб вы даведаліся аб гісторыі нашага горада як мага больш.
Тэксті фота: Кацярына Міхайлоўская