Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_09_15Паважаны старшакласнік! Ты вучышся ў школе, і вельмі хутка табе трэба будзе зрабіць сур'ёзны выбар сваёй будучай прафесіі. Мы даем табе ўнікальны шанец, яшчэ вучачыся ў школе, акунуцца ў цікавы і таямнічы мытны свет, сустрэцца з цікавымі людзьмі, спазнаць асновы мытнай справы. Наша мэта — прафесійная арыентацыя будучага абітурыента, дапамога яму ў першых кроках да будучай прафесіі: мытны інспектар, мытны дэкларант і мытны лагіст, якія прапануе наш факультэт, упэўнена падрыхтавацца да выбару будучай прафесіі.

Заняткі ў "Школе будучага мытніка» (ШБТ) будуць праводзіць выкладчыкі кафедры мытнай справы ФМА БДУ і Мінскай рэгіянальнай мытні.

Пачатак заняткаў 25 кастрычніка 25 у 11.00. Перыядычнасць   2 разы ў месяц. Тэрмін навучання  5 месяцаў (кастрычнік   люты). Навучанне праводзіцца бясплатна. Заняткі будуць праходзіць па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 813. 

Па заканчэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат . 

Папярэдні запіс у "Школу будучага мытніка" ажыццяўляецца асабіста (к. 814, вул. Ленінградская, 20) або па тэлефонах (+375 17) 209 57 51; 209 57 52  

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках