Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'яўляе рэспубліканскі тэматычны конкурс праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў «Навука—2015» па наступных навуковых напрамках:
У вобласці фізікі, матэматыкі і інфарматыкі:
праблемы ўзаемадзеянняў палёў і выпраменьванняў з мікра- і макрааб'ектамі, тэхналогіі на іх аснове;
дынамічныя сістэмы, працэсы кіравання і метады апрацоўкі і аналізу дадзеных (мадэлі і алгарытмы).
У галіне медыка-фармацэўтычных навук:
фундаментальныя асновы распрацовак новых дыягнастычных метадаў і фармацэўтычных сродкаў для прафілактыкі і лячэння анкалагічных і нейрадэгенератиыўных захворванняў.
У галіне хіміі і навук аб Зямлі:
комплексная пераапрацоўка мінеральнай сыравіны;
хімія біялагічна актыўных злучэнняў.
У галіне тэхнічных навук:
новыя матэрыялы, уключаючы кампазіцыйныя, адаптыўныя, нанаструктурныя: сінтэз і тэхналогіі апрацоўкі;
цеплафізіка, цяпло-і масаперанос ў складаных сістэмах і асяроддзях, гідра-і газадынамікі.
У галіне аграрна-біялагічных навук:
геномныя аграбіятэхнологіі;
захаванне і вывучэнне біяразнастайнасці;
захаванне ўрадлівасці глеб.
У галіне грамадскіх і гуманітарных навук:
стратэгія забеспячэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
70-годдзе Вялікай Перамогі (1945—2015 гг.): гісторыя і сучаснасць.
Тэрмін падачы заявак — па 30 верасня 2014 года.
Умовы конкурсаў і формы заявачных матэрыялаў прадстаўлены на вэб-сайце Фонду http://www.fond.bas-net.by ў раздзеле «Аб'яўленыя конкурсы».
Тэлефоны для даведак:
294-92-16 (фізіка, матэматыка і інфарматыка),
284-27-22 (тэхнічныя навукі),
294-93-36 (хімія і навукі аб Зямлі, медыка-фармацэўтычныя навукі),
294-92-17 (аграрна-біялагічныя навукі), 284-06-38 (грамадскія і гуманітарныя навукі).
Тэрмін заканчэння падачы заявак на конкурс можа быць зменены.