1 кастрычніка 2014 года ў БДУ праводзіцца Дзень донара .
Месца правядзення — Галоўны корпус, к. 108, 110 (пр. Незалежнасці 4, 1-й паверх) з 11.00 да 12.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета ( для юнакоў ).
Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш за 6 месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 605 000 + сняданак коштам 27 000 рублёў і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў на 2 дні.
Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта , могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 134.000 рублёў незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання .
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 15 верасня 2014 г. да 14.00.