9 верасня 2014 года будзе праводзіцца адбор удзельнікаў каманд БДУ для ўдзелу ў міжнародных конкурсах па міжнароднаму праву The Philip C. Jessup International Moot Court Competition і Telders International Moot Court Competition.
Для ўдзелу ў адборы вам неабходна:
- аб'яднацца ў каманду па 3—4 чалавекі,
- напісаць да 2 верасня аб тым, хто будзе ўдзельнічаць (па прозвішчах склад каманды + курс) (на адрасы электроннай потчты
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ), - падрыхтаваць прававую пазіцыю адносна далучэння Крыма да Расіі за Украіну і за Расійскую Федэрацыю (2 пазіцыі),
- падрыхтаваць пісьмовы варыянт вашай пазіцыі (за абодва бакі) (т. е. Вы рыхтуеце аргументацыю і будзеце з ёй выступаць вусна і яе ж надаваць у пісьмовы выгляд). Пісьмовы неабходна даслаць да 7 верасня да 23.59 (абавязкова на 2 адрасы),
- прыняць удзел у адборы і выступіць (парадак правядзення — хто? як? за каго? даведаецеся прама там, зараз ваша задача — падрыхтаваць пазіцыі Расійскай Федэрацыі і Украіны). Калі хтосьці жадае прыняць удзел у адборы, але не можа сабраць каманду, рыхтуйцеся і пішыце нам (да 2 верасня) і мы вас далучым да якой-небудзь з каманд.
Адбор праходзіць на англійскай мове, таму пазіцыю неабходна рыхтаваць на англійскай мове.
Просім звярнуць увагу на тое, што пры прадстаўленні пазіцыі ўлічваецца не толькі якасць аргументаў, але і манера падачы, здольнасць адказваць на пытанні, ваша рэакцыя адносна таго, што адбываецца «па той бок» вашай трыбуны, стрэсаўстойлівасць.
Адбор адбудзецца 9 верасня (аўторак) у 16.00. Нумар аўдыторыі будзе паведамлены дадаткова. Жадаючыя паглядзець на адбор таксама запрашаюцца.