4 верасня 2014 г. ў Мінску ўпершыню адбудзецца семінар «Зялёныя офісы».
Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі і вучні шведскіх праграм, а таксама прадстаўнікі бізнесу, зацікаўленыя ў офіс-менеджменце з улікам «зялёных» тэхналогій.
Правядзенне семінара стала магчымым дзякуючы падтрымцы Шведскага інстытута ў партнёрстве з Беларускім дзяржаўным дзяржуніверсітэтам і Асацыяцыяй еўрапейскага бізнесу, а таксама пры інфармацыйным асвятленні Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацый у рамках Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю. Арганізатары семінара — дацэнты БДУ Марына Бароўка і Людміла Факеева, выпускнікі шведскіх праграм.
Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 з экскурсіі па гандлёвым аб'екце «5Элемент» па адрасе Маякоўскага, 146 для дэманстрацыі практычнага прыкладу асвятлення памяшкання з улікам эфектыўных энергоэкономных тэхналогій, укаранёных кампаніяй «Philips».
У 16.00 семінар працягнецца ў пашыраным складзе на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па адрасе Ленінградская, 20, канферэнц-зала 520, 5 паверх. Эксперты міжнародных арганізацый ПРААН, праекта ЕС, а таксама спецыялісты кампаній «British American Tobacco» і «Philips Belarus», грамадскага аб'яднання «Экапраект Партнёрства" выступяць з практычным вопытам офіс-менеджменту без істотнага інвеставання, але прытрымліваючыся простым «зялёным» правілах.
У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, просім удзельнікаў зарэгістравацца да 29 жніўня, накіраваўшы электронны ліст з тэмай «Зялёныя офісы» на адрас пошты
Падрабязная праграма семінара будзе накіравана зарэгістраваным ўдзельнікам да 1 верасня. На семінары будзе арганізавана кава-паўза.