29 мая 2014 года студэнткі 3 курса факультэта міжнародных адносін кафедры міжнароднага турызму Буракова Яна і Фёдарава Юлія па запрашэнні Надзеі Міхайлаўны Усавай, намесніка Генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея, і Марыны Уладзіміраўны Бароўка, намесніка Старшыні АЕБ, дацэнта Белдзяржуніверсітэта, наведалі ў Смілавічах музей Хаіма Суціна, дзе адбылася сустрэча, прысвечаная развіццю культурнага брэнда «Смілавічы».
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Чэрвенскага райвыканкама, Белгазпрамбанка, Нацыянальнага мастацкага музея, кіраўнікі прадпрыемстваў і прадстаўнікі малога бізнэсу, вучні мастацкай школы. Асноўнай тэмай абмеркавання стала пытанне аб арганізацыі конкурсу праектаў маладых беларускіх скульптараў на стварэнне помніка Хаіму Суціну для яго ўстаноўкі на тэрыторыі Цэнтра дзіцячай творчасці. Акрамя гэтага, прадстаўнікі Белгазпрамбанка прапанавалі праект стварэння дзіцячай мастацкай школы на базе Цэнтра творчасці ў Смілавічах, самым таленавітым вучням якой будуць прадастаўлены стыпендыі на навучанне выяўленчаму мастацтву ў Парыжы.
Таксама абмяркоўвалася тэма адкрыцця трэцяй экспазіцыйнай залы музея "Прастора Хаіма Суціна", размешчанай ў Смілавічах. Пакуль тут для наведвальнікаў адкрыты толькі два памяшкання. У першай зале можна пазнаёміцца з радаводам Хаіма Суціна, даведацца пра яго сям'ю, вучобу ў Мінску і Вільні. Другая зала стылізаваны пад кафэ з барнай стойкай і столікамі, а сцены аформленыя рэпрадукцыямі твораў Суціна і яго сяброў — мастакоў Парыжскай школы: Шагала, Цадкіна, Кікоіна, Крэменя, Мадзільяні і інш.
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу плануе правесці шэраг мерапрыемстваў інавацыйнай дабрачыннасці на базе музея. Для дзяцей будуць арганізаваны творчыя майстэрні.
{gallery}2014/2014_06_09{/gallery}