Заключныя заняткі са студэнтамі 2 курса аддзялення "Сусветная эканоміка» (англійская мова як другая замежная мова) былі прысвечаны сваёй Радзіме, "My Beloved Turkmenistan", пра якую студэнты з Туркменістана гаварылі на англійскай мове. Студэнты падрыхтавалі прэзентацыі аб сваёй сталіцы — сучасным Ашхабадзе, горадзе любові, распавялі аб геаграфічным становішчы, тэрыторыі (правінцыях і абласцях), насельніцтве, унікальных прыродных з'явах і славутасцях краіны, пра яе культуру і традыцыі, нацыянальную кухню.
Такім чынам, студэнты падвялі своеасаблівы вынік сваіх моўных дасягненняў за бягучы навучальны год і прадэманстравалі гатоўнасць годна вытрымаць маючыя адбыцца экзамены.
Студэнты: Даўлет Анагелдзіеў, Аразаліеў Ашыр, Чарыярова Лейлі, Тажыгулыеў Сярдар , Нурлыеў Азат, Айтмамедаў Мухамет.
Дацэнт Н. А. Крапіцкая