Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_05_23На занятак па англійскай мове на 3 курсе аддзялення «Мытная справа» была запрошана Рэйчэл Хіл, удзельніца валанцёрскага руху ў беларускім маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Новыя твары». Рэйчэл прыехала ў Беларусь на год з горада Ньюкасл, які знаходзіцца на поўначы Англіі. Да гэтага яна была ў Партугаліі, Іспаніі, Інданезіі, Аўстраліі і іншых краінах. Было вельмі цікава пачуць рэальныя гісторыі аб падарожжах, расказаныя з энтузіязмам і харызмай, уласцівымі Рэйчэл . Існуюць пэўныя стэрэатыпы, напрыклад, якімі павінны быць брытанцы. Дык вось, Рэйчэл адпавядае самому лепшаму з такіх стэрэатыпаў: ёй уласцівы англійскае пачуццё гумару і ўменне распавядаць самыя яркія і неверагодныя гісторыі. Заўсёды цікава, калі на заняткі прыходзяць носьбіты мовы, і ў гэты раз студэнты стараліся не прапусьціць магчымасць задаць свае пытанні і праверыць, наколькі добра развіта іх маўленне. Дарэчы, студэнты выдатна спраўляліся з камунікатыўнымі задачамі на англійскай мове, а Рэйчел высока ацаніла іх гатоўнасць да зносін .

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках