Подождите, идет загрузка сайта ...

2014_05_22_0213 мая на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылося доўгачаканае мерапрыемства — тэлемост з Фінансавым Універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.

Дадзеная відэаканферэнцыя з удзелам студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і іх маскоўскіх калег была прысвечана актуальным праблемам міжкультурнай камунікацыі і ўліку культурнага аспекту пры вядзенні бізнесу за мяжой. У ходзе канферэнцыі было прадстаўлена больш за дзесятак дакладаў, за якімі адбылося бурнае абмеркаванне сітуацыі, якая склалася ў міжнароднай практыцыі вядзення бізнесу за мяжой. Былі закрануты самыя разнастайныя аспекты: ацэнка ўплыву нацыянальных асаблівасцяў народаў краін свету ў міжнародным маркетынгу і брэнд—менеджменце, практыка вядзення перамоваў з замежнымі партнёрамі і граматнае вырашэнне спрэчак, вывучэнне ролі невербальнай камунікацыі пры зносінах, асаблівасці ўспрымання часу ў розных краінах. Гэта ўжо другое па ліку падобнае мерапрыемства з Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Першы ж тэлемост злучыў нашых студэнтаў з калегамі з МДІМА. І ў гэты раз відэаканферэнцыя таксама была вельмі плённай і насычанай і прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

Студэнты выказваюць падзяку  кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у асобе заг. кафедры дац. С. А. Дубінка і выкладчыка кафедры А. В. Пільгун за арганізацыю тэлемосту і за прадстаўленую магчымасць зносін з расійскімі калегамі!

Ганна Далян, студэнтка 4 курса аддзяленя "Сусветная эканоміка" 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках