Напярэдадні заліковай сесіі студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» быў праведзены занятак пад дэвізам "How to avoid stress". Студэнты творча падышлі да праблемы, бо яна хвалюе і іх, асабліва ў экзаменацыйную сесію. Хацелася б адзначыць туркменскіх студэнтаў Байрамава Батыра , Айназарова Азіса, якія ў вясёлай форме, у выглядзе плаката "How to deal with depression during the session" «Як пераадолець дэпрэсію падчас сесіі?» прапанавалі сваё рашэнне праблемы. Не засталіся ў баку і кітайскія студэнты. У сваіх паведамленнях Гэ Ланьцзін і Гун Юе прапанавалі больш бываць на свежым паветры, займацца спортам і часцей рыхтаваць нацыянальныя стравы, багатыя на вітаміны. Студэнты Ван Чжун і Чжан Цын прадэманстравалі свае парады ў маляўнічым плакаце "What is important for us". Студэнты не саромеліся і задавалі адзін аднаму шмат цікавых пытанняў, звязаных з нацыянальнымі традыцыямі Туркменіі і Кітая.
Рагоўская Даша і Рэджэпаў Данііл разам з Хайідавым Азатам падвялі вынікі абмеркавання і выявілі самыя эфектыўныя прапановы, пажаданні і парады замежных студэнтаў для паспяховай здачы экзаменаў у надыходзячай сесіі. Яны пажадалі ўсім студэнтам «Ні пуху , ні пяра!»
Хацелася б адзначыць, што занятак праходзіў на англійскай мове і студэнты паспяхова з гэтым справіліся. Студэнты 4 курса "Сусветная эканоміка» Лю Юйтун , Фу Юйхэ , Ло Cінчжэн , Хэ Чжун азнаёмілі ўсіх прысутных з апошнімі вынікамі на Чэмпіянаце свету па хакеі і падрыхтавалі сваю газету "Welcome to China", дзе расказалі пра сваіх спартсменаў і пра некаторыя віды спорту асабліва папулярныя ў Кітаі.
Т. Я. Васілеўская, В.С. Жукавец, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў