15 мая адбыўся фінал конкурсу відэаролікаў на нямецкай мове «Мой факультэт — мая спецыяльнасць», арганізаванага кафедрай германскіх моў ФМА БДУ. Да ўдзелу былі запрошаны студэнты 1—4 курсаў, якія вывучаюць нямецкую мову як першую і другую замежную. Мэтай конкурсу з'яўлялася дэманстрацыя ўдзельнікамі навыкаў прэзентацыі свайго факультэта і вывучаемай спецыяльнасці для нямецкамоўнай аўдыторыі. У фінале былі прадстаўлены ролікі студэнтаў усіх спецыяльнасцяў факультэта ! Аўтарытэтнае журы ў асобе рэжысёра і прадзюсара тэлевізійных праграм Пянігіна І. М., лектараў Інстытута нямецкіх даследаванняў Крысціяна Кюна (які прадстаўляе таксама Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт), Карстена Мюнхофа і Вольгі Курбачовай, нам. дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Карэліна С. В. і інш. адзначыла арыгінальнасць падачы матэрыялу, моўную пісьменнасць, дынамічнасць сюжэтаў, крэатыўнасць усіх удзельнікаў. Кафедра германскіх моў дзякуе ўсім студэнцкім групам за цікавыя праекты, віншуе пераможцаў і жадае ўсім творчых поспехаў!
Пераможцамі сталі:
1 месца — Вольга Каробка і Юлія Навасельская, 4 курс спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму";
2 месца — каманда SuperStudis, 1 курс спецыяльнасць "Сусветная эканоміка";
3 месца — Святлана Якжык, 4 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны".