Студэнткі 2-га курса кафедры міжнародных адносін ФМА Анастасія Бандарэнка і Ангеліна Зайко атрымалі стыпендыі Інстытута Камоэнса (МЗС Партугаліі) на гадавую стажыроўку ва ўніверсітэтах Партугаліі. Яшчэ адна стыпендыя на гадавую паслядыпломную спецыялізацыю выдзелена студэнтцы 5- га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Печанковой Кацярыне.
Рэгулярнае вылучэнне Інстытутам Камоэнса стыпендый нашым студэнтам — гэта знак прызнання заслуг кафедры раманскіх моў і факультэта міжнародных адносін у падрыхтоўцы спецыялістаў-партугалістаў і ў прапагандзе партугальскай мовы і культуры ў Беларусі.