8 мая студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць іспанскую і партугальскую мовы як другую замежную, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Ю. І. Сіняўскай наведалі незвычайны музей жывых раслін, размешчаны пад адкрытым небам — Цэнтральны батанічны сад. Экскурсія праходзіла па самых маляўнічых кутках Батанічнага саду. Студэнты пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй шматгадовых раслін з Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Паміра. Прайшоўшы цэнтральную клумбу, акружаную бярозавымі, ліпавымі, яловымі алеямі, нашы студэнты апынуліся сярод неверагоднай разнастайнасці кветак і кустоў: бэзу, цюльпанаў, гіяцынтаў, нарцысаў. Экскурсія скончылася каля сапраўднага цуда — лебядзінага возера.
У вольны час студэнты яшчэ доўга шпацыравалі па цудоўным Батанічным садзе.
Надзея Элісеява, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"