Select your language

2014_05_06_02Напярэдадні 69-ай гадавіны Дня Перамогі на нашым факультэце адбылася сустрэча студэнтаў ФМА з вядомым гісторыкам і архівістам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Яўгенам Іванавічам Бараноўскім. Падчас свайго выступлення Бараноўскі Я. І. дэталёва асвятліў гісторыю мінскага падполля перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ён расказаў пра гераічныя старонкі гісторыі г. Мінска ў гады нямецкай акупацыі. Тэма лекцыі выклікала вялікую цікавасць у прысутных. Было зададзена шмат пытанняў. Дзякуючы гэтай сустрэчы студэнты далучыліся да гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.