Select your language

2014_05_05У канцы красавіка студэнтамі магістратуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Сусветная эканоміка», «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», «Інавацыйны менеджмент у сферы турызму» была распрацавана і праведзена аглядная экскурсія па Мінску на англійскай мове. «Экзаменатарам» з пункту гледжання ацэнкі перакладчыцкіх навыкаў «гідаў», а таксама валодання імі інфармацыяй пра гісторыю і культуру нашай сталіцы напярэдадні Чэмпіянату свету выступілі прафесар з Лондана Тэры Джоўнс і заг. кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дац. С. А. Дубінка, якая выкладае ў магістрантаў курс моўнай падрыхтоўкі. Асноўнымі аб'ектамі паказу сталі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, мемарыяльны комплекс "Яма", спартыўны цэнтр « Мінск-Арэна» і Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Містэр Джоўнс пазнаёміўся з выдатнымі мясцінамі культурнага і адукацыйнага жыцця краіны, спартыўнымі збудаваннямі сталіцы. Звярнула на сябе ўвагу прафесара Мінск Арэна, найбуйнейшы і найбольш высокатэхналагічны спартыўны комплекс краіны, у якім есць магчымасць праводзіць спаборніцтвы больш чым па 25 відах спорту. Містэр Джоўнс праявіў асаблівую цікавасць да гісторыі Другой сусветнай вайны, у той жа час паказаўшы добрую эрудыцыю па дадзеным пытанні.

Апошнім аб'ектам паказу стала аглядная пляцоўка Нацыянальнай бібліятэкі рэспублікі. Захоплены незвычайнай формай і архітэктурай будынка, прафесар сумесна са студэнтамі падняўся на самы верх для таго, каб на свае вочы ўбачыць незвычайную панараму. Містэр Джоўнс бываў у Мінску не раз, але глядзець на горад з вышыні птушынага палёту яму давялося ўпершыню.

Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай. Усе яе ўдзельнікі былі адкрытыя для зносін на англійскай мове на любую тэму, будзь то эканоміка, сацыяльнае жыццё ці будаўніцтва гасцініц напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі — 2014, бо веданне замежнай мовы і цікавасць да культуры іншай краіны і яе народа — выдатны ключ да ўзаемаразумення.

Удзельнікі экскурсіі выдатна правялі час, прагульваючыся па горадзе, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці і шматграннасці сталіцы, цікавай і ажыўленай гутаркі, у якой моўнаму бар'еру проста не знайшлося месца.


Наталля Казарына, магістрант аддзялення «Інавацыйны менеджмент у сферы турызму»

{gallery}2014/2014_05_05{/gallery}