Select your language

2014_04_25На 71 навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ, якая адбылася 17 красавіка, у рабоце секцыі італьянскай мовы ўпершыню прынялі ўдзел Першы сакратар амбасады Італіі ў Мінску спадар Уга Боні і італьянскі журналіст Рэната Кучынота.

Тэмай канферэнцыі для італьяністаў у гэтым годзе сталі беларуска-італьянскія адносіны. Усяго было прадстаўлена 11 дакладаў , падрыхтаваных студэнтамі 1-3 курсаў. Хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі вельмі творча падышлі як да выбару тэм дакладаў, так і да іх прэзентацыі. Як прызнаўся спадар Боні, членаў журы прыемна ўразіў высокі ўзровень валодання італьянскай мовай, глыбіня даследавання і шырокая тэматыка, якая ахоплівала ўсе аспекты двухбаковых адносін Італіі і Беларусі. Пасля доўгіх абмеркаванняў былі абраны пераможцы, імі сталі:

1 месца Гулько Юлія , Марчанка Вікторыя (3 МЭ ) «Le differenze interculturali nelle trattative commerciali tra bielorussi e italiani»

2 месца Шыман Юлія , Уцешава Анастасія (2 МТ ) «Il patrimonio dei maestri italiani sul territorio di Belarus»

3 месца Ярашэвіч Вераніка (1 МТ ) «Possibili prospettive di cooperazione tra la Bielorussia e l'Italia nel settore del turismo»

Акрамя таго, журы асоба адзначыла работы "Il brand " made in Italy": la moda » Мароз Валянціны і Мшар Марыі , "Integrazione dell'Italia e della Bielorussia nell'industria del latte» Дрозд Анжалікі і Міхайлаўскай Кацярыны і «Sposare un italiano» Панарынай Аляксандры і Муха Вольгі.

Секцыя італьянскай мовы віншуе пераможцаў і жадае ўсім удзельнікам творчых і навуковых поспехаў!