Select your language

2014_04_25_0224 красавіка на ФМА адбылося, стаўшае ўжо традыцыйным свята італьянскай песні.

Так павялося, што студэнты, якія вывучаюць італьянскую мову, натуры творчыя і артыстычныя, што ў чарговы раз даказала гэтае свята. Немагчыма не спяваць, вывучаючы самую меладычную ў свеце мову ! У гэты раз на суд гледачоў былі прадстаўлены песні розных жанраў і выканаўцаў: рамантычныя кампазіцыі пра каханне, танцавальныя мелодыі і нават музычны відэакліп! Гледачы змаглі акунуцца ў чароўны свет італьянскіх песень і ацаніць майстэрства і фантазію ўдзельнікаў. 

Хочацца верыць, што і гледачы, і выканаўцы атрымалі зарад станоўчых эмоцый і новыя стымулы для вывучэння італьянскай мовы.

Ганаровым госцем свята быў італьянскі журналіст і рэстаранны крытык Рэната Кучынота, які выказаў сваё шчырае захапленне шматграннасцю талентаў нашых студэнтаў.

{gallery}2014/2014_04_24_02{/gallery}