На секцыі партугальскай мовы 71-й Навукова -практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў журы ўзначаліў першы сакратар Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь, выконваючы абавязкі Пасла спадар Беньюр Віяна . У склад журы ўвайшлі таксама другі сакратар Пасольства Бразіліі Даніла Тэафіла Кошта і аташэ Пасольства Габрыэля Гуадагнін . Студэнты прадставілі на суд журы дванаццаць работ, прысвечаных розным аспектам жыцця краін, дзя размаўляюць на партугальскай мове. Першае месца заняў студэнт 2 -га курса аддзялення «Міжнародныя адносіны » Віталь Свідзерскі з дакладам «Знешняя палітыка Бразіліі ў канцы 19 — пачатку 20- га стагоддзя» , 2-е месца заняла студэнтка 3-га курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" Лятун Лідзія з дакладам " Гісторыя фаду » , а 3-е месца было прысуджана паведамленню « Працоўны рух ў Бразіліі » аўтарства Аляксандра Краткоўскага, студэнта 3 -га курса аддзялення "Міжнародныя адносіны". Акрамя дыпломаў , пераможцы атрымалі каштоўныя прызы ад Пасольства Бразіліі. Усе прысутныя, а менавіта, студэнты факультэта міжнародных адносін , якія вывучаюць партугальскую мову, атрымалі салодкія падарункі ад Пасольства. У якасці гасцей на пасяджэнні секцыі прысутнічалі таксама студэнтка ФМА з Мазамбіка Нейдэ Куна і студэнтка 5- га курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" Віталія Круплевіч , якая праходзіць гадавую стажыроўку ва ўніверсітэце горада Каімбра, адным з найстарэйшых універсітэтаў свету ( 1288 г. )
{gallery}2014/2014_04_17{/gallery}