7 красавіка 2014 г. у дзень 71-й навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ на кафедры раманскіх моў адбылася знамянальная падзея ў іспанстаў. Упершыню па ініцыятыве Лацінаамерыканскага цэнтра ФМА традыцыйныя даклады студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на замежных мовах былі аб'яднаны адзінай тэматыкай, звязанай з Лацінскай Амерыкай. А таксама дзякуючы намаганням доктара гістарычных навук, прафесара Чалядзінскага А. А. і старэйшага выкладчыка Кук'ян А. П. упершыню ў навуковую дзейнасць былі ўцягнутыя студэнты першага курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". У цэлым, вынік быў станоўчым. Даклады на іспанскай мове, прадстаўленыя на секцыі, былі не толькі цікавымі, але і, на думку саміх студэнтаў, вельмі эмацыянальнымі і запамінальнымі. На секцыі малодшых курсаў пераможцамі сталі:
I месца і дыплом I ступені заваявала студэнтка II курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Варвара Багачова ( навуковы кіраўнік — прафесар Дублянский В. І.)
II і III месцы — студэнты I курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Кацярына Чарненка і Кірыл Тондзель (навуковы кіраўнік — старшы выкладчык Кукьян А. П. ).
Увогуле, як сказаў ва ўступным слове на пленарным пасяджэнні дэкан ФМА прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі, канферэнцыя для выкладчыкаў факультэта, навуковых кіраўнікоў, стала святам. Святам, як бачым, яна стала і для студэнтаў.
{gallery}2014/2014_04_22{/gallery}