Аргкамітэт ELSA BY запрашае на сустрэчу студэнтаў юрыдычных факультэтаў Беларусі і маладых юрыстаў з Яраславам Крывым на тэму «Employability маладых юрыстаў: чаго хочуць наймальнікі».
Месца – аўдыторыя 1201 будынка ФМА БДУ.
Час – 4 сакавіка, 19.00.
Яраслаў Крывой, дацэнт аднаго з лонданскіх універсітэтаў са значным вопытам практычнай і навуковай працы ў галіне міжнароднага арбітражу і права Гарвардскага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі. На працягу некалькіх гадоў ён працаваў у сферы вырашэння міжнародных спрэчак у буйных міжнародных юрыдычных фірмах у Санкт-Пецярбургу (Baker & McKenzie), Вашынгтоне (Morgan Lewis) і Лондане (Freshfields).
Я. Крывой з’яўляецца членам рэдкалегій некалькіх міжнародных часопісаў, аўтарам двух манаграфій і шматлікіх публікацый на англійскай, рускай і беларускай мовах. Заснавальнік англамоўнага інтэрнэт-форума «Арбітраж у СНД» (CISArbitration.com), які прысвечаны арбітражу і медыацыі ў краінах былога СССР.
-
Што трэба рабіць падчас студэнцтва, каб стаць запатрабаванымі юрыстамі пасля заканчэння ўніверсітэта?
-
Чым адрозніваюцца патрабаванні да маладых юрыстаў у замежных кампаніях?
-
Чаму навыкі не менш важныя, чым веды, і як іх развіваць?
Каштоўныя парады па гэтых і іншых пытаннях дапамогуць Вам арыентавацца на шляху да вызначанай прафесійнай мэты, і, канешне, у Вас будзе магчымасць задаць свае пытанні гэтаму паспяховаму юрысту.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 12.00 4 сакавіка даслаць заяўку са сваiм iмем, прозвішчам, месцам працы / вучобы на наступны адрас: