Select your language

2013_02_11Міжнароднае спаборніцтва па еўрапейскім праве

CENTRAL AND EAST EUROPEAN MOOT COURT COMPETITION

Студэнты 3—5 курсаў, магістранты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюцца да адбору ў каманду для ўдзелу ў дзевятнаццатым міжнародным конкурсе Central and East European Moot Court Competition (CEEMC).

CEEMC з'яўляецца буйнейшым рэгіянальным спаборніцтвам па еўрапейскім праве і арыентаваны на прадстаўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Тэрмін правядзення конкурсу: з 28.02.2013 г. (рэгістрацыя ўдзельнікаў) да 29.04.2013 г. (фінал у Чэхіі). Падрабязная інфармацыя на сайце спаборніцтва http://www.ceemc.co.uk/.

Патрабаванні да кандыдатаў:

— свабоднае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай і юрыдычнай тэрміналогіяй;

— узрост не больш за 30 гадоў;

— адсутнасць удзелу ў вусных этапах спаборніцтва папярэдніх гадоў;

— імкненне да асабістага і прафесійнага развіцця, здольнасць працаваць у камандзе.

Падрыхтоўку каманды будуць ажыццяўляць былыя ўдзельнікі падобных спаборніцтваў і выкладчыкі БДУ.

Дадзены конкурс прадстаўляе цудоўную магчымасць удасканаліць свае веды ў сферы еўрапескага права, бо адначасова конкурс з’яўляецца навучальным, а таксама палепшыць навыкі публічнага выступлення, пашырыць кругагляд і даведацца пра перспектывы прафесійнага развіцця.

Адбор кандыдатаў будзе ажыццяўляцца праз сумоўе на англійскай мове. Калі ў вас ёсць жаданне ўдзельнічаць у адборы, дасылайце ліст з базавай інфармацыяй пра сябе (імя, курс, спецыялізацыя і па жаданні іншую дадатковую інфармацыю) і вашую матывацыю на ўдзел у конкурсе не пазней за  24.00 17 лютага 2013 г. на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. . На дадзеную пошту можна таксама дасылаць любыя пытанні, што тычацца падрыхтоўкі і ўдзелу ў спаборніцтве.

Do not be afraid to challenge yourself!

Інфармацыя пададзена:

— Карлюк Максім, выпускнік ФМА БДУ 2010 па спецыяльнасці міжнароднае права, магістр еўрапейскага права College of Europe (Бельгія)