"Азербайджан — страна огней" — под таким названием состоялась презентация, посвященная историко-культурному наследию Азербайджанской республики, ее традициям и национальному колориту.
В рамках презентации состоялась встреча руководства факультета с представителями "Конгресса Азербайджанских общин" (КАО) Беларуси, деятельность которого посвящена развитию международных связей в области культуры и общественной деятельности, освоению членами общины богатств азербайджанской культуры. Во встрече приняли участие председатель КАО и вице-президент "Конгресса азербайджанцев Европы" Н. Н. Багиров, заместитель председателя КАО М. А. Миралиев, второй заместитель председателя КАО Б. А. Ганбаров, руководитель женского сектора КАО Г. Иманова, а также руководитель консульской службы посольства Азербайджанской республики в Республике Беларусь Э. Магеррамов.
Ольга Лазоркина
{gallery}2010/2010_03_18{/gallery}
"АЗЕРБАЙДЖАН — КРАІНА АГНЁЎ"
Унікальныя лясы — помнікі кайназойскай эры, выключныякліматычныя ўмовы, з 11 кліматычных зон нашай планеты 9 прадстаўлены на тэрыторыі гэтай краіны, багатая гісторыка-культурная спадчына, дзіўнай прыгажосці прырода — усё гэта шматаблічны і загадкавы Азербайджан. Прэзентацыя, прысвечаная гэтай краіне, адбылася 18 сакавіка на факультэце міжнародных адносін. У рамках прэзентацыі адбылася сустрэча кіраўніцтва факультэта з прадстаўнікамі Кангрэса азербайджанскіх абшчын Беларусі ў тым ліку і з яго старшынёй Націкам Надзіравічам Багіравым, праслаўленым трэнерам і спартсменам, чатырохразовым чэмпіёнам свету, пяцікратным чэмпіёнам Еўропы, заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусі стала або часова пражываюць каля 90 тыс. чалавек азербайджанскай нацыянальнасці. З цягам часу ўзнікла неабходнасць сварэння пэўнага грамадскага аб'яднання, для такой дастаткова шматлікай дыяспары, што і адбылося ў 2003 г. калі быў створаны Кангрэс азербайджанскіх абшчын Беларусі. Асноўнымі мэтамі дзейнасці Кангрэса з'яўляюцца развіццё міжнародных сувязей у галіне культуры і грамадскай дзейнасці, садзейнічанне поўнаму і глыбокаму засваенню багаццяў азербайджанскай культуры.
Азербайджан нярэдка завуць "краінай агнёў" (ад "азер" — агонь). Сапраўды, яшчэ да нашай эры тут пражывалі плямёны агнепаклонікаў. І з гэтых часоў на тэрыторыі Азербайджана захаваліся найстаражытныя сведчанні — наскальныя малюнкі і старажытныя храмы. Гістарычна Азербайджан — краіна нафты, газу, гразевых вулканаў. Ён займае18 месца па запасам нафты ў свеце. Вырываўшыйся з недраў агонь стагоддзямі прыцягваў у Азербайджан мноства агнепаклонікаў з тэрыторый ад Бліжняга і Сярэдняга Ўсходу да Індыі; яны шанавалі гэтыя месцы як святыя. У 30 км ад Баку знаходзіцца паселішча Сураханы, дзе знаходзіцца ўнікальны храмавы комплекс агнепаклонікаў "Атешгях", узнікшы на месцы святых "незгасальных агнёў". Ягонь сапраўды з'яўляецца сімвалам краіны, яго выяву можна знайсці нават у дзяржаўнай сімволіцы — на гербе.
Прырода краіны характэрызуецца сваёй выключнай разнастайнасцю. На тэрыторыі Азербайджана можна ўбачыць ўсе віды рэльефу: горы, нізіны, раўніны, ўпадзіны. Прыкладна палова Азербайджана занятая гарамі: на поўначы — хрыбет Вялікага Каўказа, на паўднёвым-захадзе — хрыбет Малога Каўказа. У рэспубліцы налічваецца 250 азёр, сярод якіх адно з найпрыгажэйшых на Каўказе — возера Гейгёль.
Азербайджан адзіная краіна ў свеце,дзе можна сустрэць унікальныя лясы — помнікі кайназойскай эры. Такія запаведнікі, як Закатальскі і Шырванскі маюць міжнароднае значэнне. Габустан — археалагічны запаведнік, дзе на скалах і ў пячорах захаваліся малюнкі дагістарычнага чалавека. У яго складзе налічаецца больш 4 тыс. унікальных скальных крэпасцяў і магільнікаў, пячор якія раскінуліся на плошчы больш за 100 кв. км. Па ахопу гістарычнага ерыяда роўных Габустанскаму запаведніку няма, бо ў ім змешчаны пятрогліфы пачынаючы з перыяда неаліта. Гэтыя старажытныя шэдэўры ў колькасці больш 6 тысяч малюнкаў даводзяць сваё апавяданне да Сярэднявечча.
Параўнальна невялікая па тэрыторыі "краіна агнёў", размешчанана стыку Еўропы і Азіі, што робіць яе вельмі прывабным для развіцця турыстычнага бізнесу. На тэрыторыі Азербайджана ўтульна размясціліся рэкі, высокія горныя хрыбты і раўніны, паўпустыні і лясныя масівы. Вас чакаюць прыгожыя пейзажы, вадаспады і горныя рэкі, крыніцы з празрыстай вадой, зялёныя лугі, тэрмальныя і мінеральныя крыніцы, найчысцейшае горнае паветра. Асабліва інтэнсіўна ў Азербайджане развіваецца лячэбны турызм. Кожны год сюды прыязджае ў якасці турыстаў больш за 1,5 млн чалавек. Асноўныя марскія курорты гэта — Баку, Кельбаджар, Нафталан, Апшаронск і інш. Таксама папулярны Культурная спадчына краіныз'яўляецца вынікам багатага гістарычнага мінулага і значнага ўплыву персідскіх і цюрскіх дзяржаў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя сучаснага Азербайджана. Асабліва гэты ўплыў праявіўсяў літаратуры і музыцы. Асновай азербайджанскай нацыянальнай музыкі з'яўляюцца мугамы. Невыпадкова, што ў 2003 г. рашэннем ЮНЕСКА азербайджанскія мугамы былі ўключаныя ў спіс культурнай спадчыны ўсяго чалавецтва. адпачынак на мінеральных водах у Гянджы.
Надзвычайна багатымі з'яўляюцца і традыцыйныя святы краіны, асабліва Наўруз. Гэта вялікіе свята азначае прыход новага астранамічнага года, абуджэнне прыроды і прыход вясны. Адзначаецца Наўруз-Байрам 20—22 сакавіка штогод, з моманту наступлення вясновага раўнадзенства. Сёння ў Азербайджане афіцыйна святкуюць Наўруз 21 сакавіка. Святочны стол у гэты дзень -асаблівы. На стале абавязкова павінна стаяць ежа, якая складаецца з сямі страў, назва якіх пачынаецца з літары "с". Статыстычныя дадзеныя праваахоўных органаў Азербайджана сведчаць, што ў дні Наўруза колькасць злачынстваў рэзка зніжаецца. Прычына гэтага хаваецца ў прадыктаваных Наўрузам маральных асновах, якія прайшлі выпрабаванне часам.
Навукова-тэхнічным, прамысловым і культурным цэнтрам Азербайджанскай Рэспублікі з'яўляецца сталіца краіны — горад Баку. У 2009 г. быў прызнанысамым дарагім для дзелавый паездак сярод краін СНД. Баку — найбуйнейшы порт на Каспійскам моры і самы вялікі горад на Каўказе. Сама назва сталіцы тлумачыцца як "удар ветра", "горад вятроў". Уся старая частка горада ўяўляе сабой адзін вялікі гісторыка-архітэктурны запаведнік, часам званы "Бакінскім Акропалем". Асноўнымі славутасцямі Старога горада, які згадваўся яшчэ ў антычных крыніцах, з'яўляюцца Палац шірваншахаў у "Старой крэпасці" Ічары-Шехер, "Дзявочая Вежа" Гыз-Галасы, маўзалей Сейіда Яхья Бакуві,караван-сараі — Мултані, Бухаpскі, Моллахана, шматлікія мячэці - Мухаммада ібн Абу-Бакра, Мірза-Ахмеда, Молла-Ахмеда і г. д. У 2000 г. "Дзявочая Вежа"і архітэктурны запаведнік Ічарі-Шахер, які фактычна з'яўляецца кварталам Баку, былі ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Таццяна Міхалка