Select your language

У міжнародны дзень сям'і, 15 мая 2026 года, студэнты 1 і 2 курса спецыяльнасці "Міжнародная канфлікталогія" і "Міжнародныя адносіны", а таксама студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" разам са сваімі выкладчыкамі іспанскай мовы Паляшчук А.Г. і Храмовіч Ю.М. наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Сустрэча перарасла ў займальнае падарожжа па лабірынтах асабістага жыцця паэта, яго кахання і творчасці. Удзельникам пашчасціла праслухаць займальную экскурсію і даведацца аб рэдкіх фактах з асабістага жыцця Янкі Купалы: аб яго кранальнай перапісцы, аб тым, як сямейны тыл і ўзаемаадносіны з блізкімі ўплывалі на яго несмяротныя радкі.

Пасля экскурсіі супрацоўнікі музея прапанавалі студэнтам праверыць свае веды ў інтэрактыўным квэсце. Раздзяліўшыся на каманды, удзельнікі шукалі адказы на пытанні ў сямі залах экспазіцыі. Каманда-пераможца атрымала памятныя сувеніры.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было не проста пашырэнне кругагляду, а дэманстрацыя таго, што вялікія людзі — такія ж жывыя людзі. Арганізатары імкнуліся паказаць студэнтам, як асабістыя ўзаемаадносіны (сяброўства, каханне, павага да родных) становяцца падмуркам для сапраўднай творчасці і грамадзянскага подзвігу.

{gallery}2026/2026_05_15_02{/gallery}