28 лістапада ў групе студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права», якія вывучаюць англійскую мову ў якасці другой замежнай, адбылася акадэмічная дыскусія на тэму дзяржаўнага і палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь. Яе арганізатарам выступіла кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на развіццё грамадзянска-патрыятычнай культуры навучэнцаў і праходзіла ў некалькі этапаў.
Спачатку студэнтам была прапанавана віктарына, якая змяшчала пытанні аб трох галінах улады ў нашай краіне: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Студэнты з поўнай аддачай удзельнічалі ў абмеркаванні заданняў множнага выбару, аргументуючы свой пункт гледжання. Калі хтосьці памыляўся, таварышы дапамагалі разабрацца ў пытанні і наводзілі на дакладны адказ. Таксама навучэнцы актыўна працавалі ў парах, абмяркоўваючы пытанні адкрытага і закрытага тыпаў па тэме дзяржаўнага і палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь, тым самым удасканальваючы свае камунікатыўныя навыкі. Асаблівую цікавасць выклікала заданне на складанне інтэлект-карт па розных галінах улады. Студэнты справіліся з пастаўленай задачай, выявіўшы некаторую ступень крэатыўнасці: нехта намаляваў табліцу, нехта прадставіў схему, а нехта склаў сэнсавую апору з ключавых слоў на англійскай мове.
Вялікая ўвага ў рамках дыскусіі была ўдзелена апошнім зменам у Выбарчым кодэксе, пра якія студэнт Уладзіслаў Таранкоў прадставіў кароткае інфармацыйнае паведамленне.Таксама асвятляліся заканадаўчыя навэлы, якія датычацца нарастальнай ролі Усебеларускага народнага сходу. Старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Святлана Уладзіміраўна Салаўёва звярнула ўвагу на неабходнасць вывучэння правераных крыніц інфармацыі пры падрыхтоўцы дакладаў: у першую чаргу, нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, бо яны нясуць выключную адказнасць за яе змест.
На завяршальным этапе было праведзена аўдзіраванне на тэму "Лагістыка ў Рэспубліцы Беларусь", падчас якога студэнты даведаліся дастаткова шмат цікавых фактаў аб нашай краіне, напрыклад: агульную працягласць аўтамабільных дарог, даўжыню нафтаправодаў і газаправодаў, колькасць пасажыраў, якіх абслугоўвае Нацыянальны аэрапорт Мінск і г.д.
Акадэмічная дыскусія як форма арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу аказалася эфектыўнай, бо ўсе прысутныя былі вельмі зацікаўлены ў абмеркаванні заяўленай тэмы і актыўна праяўлялі сябе ў ходзе мерапрыемства.
Станіслаў Бязрукаў, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права»
{gallery}2024/2024_11_28_04{/gallery}