18 снежня ў групе студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент", якая вывучаюць іспанскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ю.М. Храмовіч адбылося мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам і традыцыям іспанамоўных краін.
Студэнты даведаліся, як адзначаюць Каляды і Новы год, пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі краін, дзе расмаўляюць на іспанскай мове, спаборнічалі ў камандах на веданне святочнай лексікі, разгадвалі крыжаванкі, гулялі ў тэматычныя гульні, а таксама праспявалі разам навагоднюю песню на іспанскай мове, падпісалі і ўручылі адзін аднаму віншавальныя паштоўкі і нават разыгралі навагоднюю латарэю з прадказаннямі. Мерапрыемства прайшло ярка і весела.
{gallery}2024/2024_12_18{/gallery}