Select your language

13-14 снежня 2024 г. на базе БНТУ адбыўся IX Міжнародны конкурс навукова-тэхнічнага перакладу «Адзін пояс, адзін шлях» для перакладчыкаў у пары моў «кітайска – руская». Арганізатарамі традыцыйна выступілі БНТУ, Інстытут Канфуцыя БНТУ, навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Індустрыяльны парк "Вялікі камень" і інш. Арыгінальная ідэя правядзення конкурсу належыць дыпламату, усходазнаўцу-міжнародніку, перакладчыку-сінхраністу кітайскай мовы, выпускніцы ФМА БДУ Анастасіі Алегаўне Сямашка.

Прадстаўнікі ФМА БДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве. У катэгорыі «Студэнты» выступілі і прайшлі ў фінал студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Ганна Гольдзін і Маргарыта Канапацкая, а таксама студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Яна Барвянкова. Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства Ксенія Ігараўна Лешчанка была ўключана ў склад журы першага этапа конкурсу.

Усе выступоўцы прадэманстравалі высокі ўзровень валодання кітайскай і расейскай мовамі. Па выніках конкурсу ў катэгорыі "Студэнты" Ганна Гольдзін заняла 3-е месца, а Яна Барвянкова ўзначаліла спіс пераможцаў, заняўшы 1-е месца. Спецыяльны прыз ад спонсараў конкурсу атрымала Маргарыта Канапацкая.

Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства, віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у навучальнай і прафесійнай дзейнасці!