Select your language

11 снежня 2024 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшла сустрэча начальніка АДАІ УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Аляксандра Іванавіча Аляшкевіча са студэнтамі БДУ.

У ходзе сустрэчы былі закрануты актуальныя праблемы дарожнага руху, аварыйнасці на дарогах, якія датычацца ўдзельнікаў дарожнага руху розных катэгорый. Таксама спікер растлумачыў студэнтам асаблівасці правапарушэнняў пры эксплуатацыі каршэрынгавых транспартных сродкаў, а таксама захаванню ПДР для пешаходаў, веласіпедыстаў, асоб, якія карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Асаблівую ўвагу міліцыянер удзяліў адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці пры парушэнні парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. 

{gallery}2024/2024_12_11{/gallery}