9 снежня ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання і ў рамках тэмы "Культура Беларусі" студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", "Сусветная эканоміка", "Міжнароднае права", якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Сіняўскай Ю.І. наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Мэтай візіту стала знаёмства з буйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўка да напісання дакладаў на 82-ю навуковую канферэнцыю студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ, вывучэнне картатэкі захавальніцы ведаў існуючага фонду на партугальскай мове.
Экскурсія праходзіла па трох паверхах бібліятэкі. Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе мастацкім афармленнем, тэхнічным абсталяваннем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка. Экскурсавод падрабязна расказала аб парадку запісу ў бібліятэку, парадку абслугоўвання ў чытальных залах, правілах карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі, адказала на пытанні навучэнцаў.
Асаблівую цікавасць уяўляе картатэка выданняў на партугальскай мове бібліятэкі. На дадзены момант фонд налічвае 386 крыніц на партугальскай мове, многія з якіх могуць быць скарыстаны пры падрыхтоўцы да напісання дакладаў для ўдзелу ў секцыях партугальскай мовы 82-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ.
Завяршальным акордам экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы стала наведванне агляднай пляцоўкі і любаванне цудоўнымі відамі сталіцы і яе наваколля, якія адкрываюцца з вышыні 73 метраў.
Трэба адзначыць, што арганізацыя такіх мерапрыемстваў садзейнічае з'яўленню цікавасці ў вучняў да атрымання новых ведаў, фарміраванню згуртаванасці калектыву, што ў будучым вызначае ступень засваення вучэбнага матэрыялу, эфектыўнасць работы выкладчыка з групай.
