Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін 5 снежня 2024 г. адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць французскую мову, з навучэнцамі 10-х класаў гімназіі №2 г. Мінска. У ходзе сустрэчы студэнты прадставілі інфармацыю аб факультэце міжнародных адносін БДУ, аб яго спецыяльнасцях, а таксама аб студэнцкім жыцці факультэта.
Старшакласнікі праявілі вялікую цікавасць да мерапрыемства і актыўна задавалі пытанні.
Першакурснікі ахвотна падзяліліся свежым вопытам паступлення на ФМА, а студэнт 4 курса Аляксандр Тур падрабязна расказаў аб навучальным працэсе і розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на факультэце.
Мерапрыемства арганізавалі намеснік дырэктара гімназіі №2 Ю.І. Тоўкач і старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. А. Крэль.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках