2 снежня 2024 г. група студэнтаў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спецыяльнасці «Міжнароднае права» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці С. У. Салаўёвай наведала Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Падчас азнаямлення з экспазіцыямі навучэнцы змаглі паглыбіць свае веды аб помніках старажытнабеларускага, сучаснага беларускага і замежнага мастацтва. Студэнты, карэнныя мінчане, правялі экскурсію для сваіх аднакурснікаў з іншых гарадоў Беларусі і суседніх краін, а таксама расказалі пра багатыя калекцыі музея, якія адлюстроўваюць разнастайнасць беларускай культуры.
Адмысловае ўражанне на студэнтаў зрабілі працы мастакоў, прысвечаныя гераічнай гісторыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі адзначылі, што легендарнае палатно В. В. Волкава "Мінск 3-га ліпеня 1944 года", якое апавядае аб вызваленні Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вельмі рэалістычна перадае эмоцыі герояў карціны: салдат Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў, мясцовага насельніцтва. Гэты твор па праве лічыцца візітнай карткай усяго беларускага савецкага мастацтва, бо мастак па-майстэрску захаваў невымоўную атмасферу падзеі 3 ліпеня 1944 года ў сталіцы нашай краіны. Штогод гэтая дата адзначаецца як галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці!
На думку студэнтаў, атрыманая інфармацыя пра прадстаўленыя калекцыі жывапісу дапамагла ім лепш адчуць каларыт часу розных эпох. Удзельнікі засталіся вельмі задаволены азнаямленнем з багатымі экспазіцыямі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
Данііл Папкоў, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права»
{gallery}2024/2024_12_02{/gallery}