4 снежня 2024 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" сумесна з куратарамі старшым выкладчыкам кафедры міжнароднага права Квятовіч А.А. і дацэнтам Шырынскім А.Ю. наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Наведванне музея стала для студэнтаў сапраўдным адкрыццём. Яны даведаліся мноства фактаў пра гераічную барацьбу савецкіх войскаў супраць фашысцкай Германіі, убачылі мноства экспанатаў. На экскурсіі студэнты азнаёміліся з дакументальнымі і матэрыяльнымі сведчаннямі аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны. Студэнты наведалі 10 выставачных залаў, пабудаваных паводле храналогіі падзей (ад даваенных дзён і ваенных дзеянняў да аднаўлення ўсёй краіны). Яны азнаёміліся з гісторыяй жыцця і барацьбы савецкага народа ў цяжкія ваенныя гады, а таксама з сапраўднымі дакументамі ваенных гадоў, ваеннай тэхнікай і зброяй, асабістымі рэчамі і ўзнагародамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікаў расповед экскурсавода аб пачатку Другой сусветнай вайны, аб дарогах вайны, аб абарончых баях у Беларусі летам 1941 г., аб карэнным пераломе ў ходзе баявых дзеянняў, нацысцкім акупацыйным рэжыме, а таксама партызанскім руху і антыфашысцкай падпольнай барацьбе. Удзельнікі экскурсіі задавалі шмат пытанняў, абмяркоўвалі ўражанні, дзяліліся сваімі думкамі. Пасля заканчэння экскурсіі студэнты больш дэталёва азнаёміліся з экспазіцыяй.
Для студэнтаў наведванне музея стала не толькі адукацыйным мерапрыемствам, але і магчымасцю адчуць сябе часткай гісторыі. Такія мерапрыемствы, як наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, не толькі ўмацоўваюць веды студэнтаў, але і фарміруюць грамадзянскую пазіцыю, дазваляюць развіваць памяць і павагу да гісторыі сваёй краіны.