На факультэце міжнародных адносін БДУ 3 снежня 2024 г. адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса з вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Наталляй Сяргееўнай Мінько.
Студэнты з зацікаўленасцю слухалі лектара. Наталля Сяргееўна расказала студэнтам аб выбарчым праве і аб тым, што яно заснавана на прынцыпах, якія закліканы забяспечыць дэмакратычны і справядлівы працэс выбараў (гэта прынцыпы ўсеагульнасці, роўных і свабодных выбараў, справядлівасці, празрыстасці і інш.).
{gallery}2024/2024_12_03_02{/gallery}