Подождите, идет загрузка сайта ...

4 снежня 2024 года на кафедры ўсходазнаўства прайшоў круглы стол "Электаральныя сістэмы краін Усходу". Праца круглага стала арганізавана ўдзельнікамі СНДЛ "Усходазнаўца" пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўсходазнаўства Марка Паўлавіча Шыраева і Аляксея Іванавіча Пінчука. Слухачамі з'яўляліся студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці "Усходазнаўства".

Адкрылася мерапрыемства выступленнем старшага выкладчыка Ксеніі Ігараўны Лешчанка, якая нагадала студэнтам аб важнейшых заканадаўчых аспектах выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і асноўных этапах бягучай выбарчай кампаніі. Таксама Лешчанка К.І. расказала слухачам пра найбольш значныя дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь за 30 гадоў існавання ў краіне інстытута прэзідэнцтва.

У сваю чаргу, студэнты-ўдзельнікі СНДЛ "Усходазнаўца", якія навучаюцца на 1-2 курсах спецыяльнасці "Усходазнаўства", падрыхтавалі даклады аб электаральных сістэмах краін вывучаемых усходніх моў, сярод якіх былі дзяржавы як Блізкага, так і Далёкага Усходу. Пасля азнаямлення з дакладамі слухачы атрымалі магчымасць задаць выступоўцам пытанні.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках