Select your language

Паважаныя выкладчыкі, студэнты, маладыя даследчыкі, навучэнцы сярэдніх школ і гімназій!

Факультэт міжнародных адносін і кафедра комплекснага вывучэння развіцця КНР праводзяць акцыю "Віншаванне кітайскім сябрам з нагоды 33-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Патрабаванні да віншавання:

  1. Віншаванне неабходна аформіць у выглядзе паштоўкі на кітайскай і беларускай/рускай мовах. Аб'ём віншавання да 50 слоў.
  2. Указаць прозвішча і ініцыялы аўтара.
  3. Афіліяцыя. Назва арганізацыі, у якой вучыцца/працуе аўтар, адрас электроннай пошты.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна даслаць віншаванне да 10.01.2025 года па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.