4 снежня 2024 г. кафедрай міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны Круглы стол «Міжнароднае права і светапарадак, заснаваны на правілах», у рамках якога адбылася навуковая дыскусія па актуальных пытаннях міжнароднага права, звязаных са сутыкненнем канцэпцый «міжнароднага правапарадку» і «міжнароднага парадку, заснаванага на правілах» і звязаных з гэтым праблем забеспячэння вяршынства права ў міжнародных адносінах, а таксама прэзентацыя падручніка па міжнародным праве (асаблівая частка), падрыхтаванага калектывам аўтараў пад рэдакцыяй прафесара кафедры міжнароднага права, доктара юрыдычных навук, прафесара Алены Фёдараўны Доўгань.
У рабоце Круглага стала прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, ГА "Беларускі фонд міру", а таксама прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці.
![]() |
![]() |

