Значная роля ў выхаваўчым працэсе на ФМА належыць куратару студэнцкай групы. Асаблівую ўвагу куратары надаюць фарміраванню грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі моладзі, азнаямленню са славутасцямі нашай краіны, выхаванню ў студэнтаў гонару за нацыянальную культуру і родную краіну.
04 снежня 2024 г. студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» (групы 21 і 22 Б) разам з куратарам – старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў Таццянай Сяргееўнай Карацюк наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да мінулага і сучаснасці свайго народа.
Музей Вялікай Айчыннай вайны вядзе сваю гісторыю з 1944 года – года вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выдатна абсталяваны будынак з гісторыяй вайны, у дэталях, вядомых нам усім і асаблівых, рэдкіх менавіта для гісторыі Рэспублікі Беларусь. Кампазіцыі настолькі праўдападобныя, што наведвальнік нібы акунаецца паступова ў атмасферу трагічнага пачатку вайны, партызанскага руху, генацыду народа падчас акупацыі. Музей сучасны, некалькі паверхаў, экспанаты ў цудоўным стане, дапаўняюцца новымі кампазіцыямі.
Студэнтам вельмі спадабалася наведванне музея, яны ўважліва слухалі экскурсавода, задавалі пытанні, праяўлялі жывую цікавасць да прадстаўленых матэрыялаў, многія засталіся пасля экскурсіі для самастойнага агляду экспазіцыі.
{gallery}2024/2024_12_04{/gallery}