Select your language

3 снежня 2024 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін БДУ наведалі судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Разглядалася крымінальная справа па абвінавачанні грамадзяніна ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Студэнты ўпершыню наведвалі судовае паседжанне, таму мерапрыемства выклікала непадробную цікавасць. Этапы судовага разбору, аргументы дзяржаўнага абвінаваўцы, паказанні абвінавачанага, атмасфера ў зале суда – усё гэта стала тэмай для наступнай дыскусіі будучых юрыстаў.

Пасля завяршэння судовага пасяджэння адбылася размова з намеснікам старшыні суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска Дзмітрыем Сяргеевічам Карсюком, які расказаў будучым калегам аб асаблівасцях разгляду крымінальных спраў у судзе, прывёў прыклады з судовай практыкі, адказаў на ўсе пытанні студэнтаў.