На кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці 25 лістапада адбылася дыскусія на тэму "У імя будучыні Беларусі: вызначаем ключавыя прынцыпы дзяржаўнага развіцця рэспублікі".
Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Мытная справа” падрыхтавалі прэзентацыі і даклады па грамадска-палітычных, сацыяльных і культурных аспектах сучаснасці, якія шырока ўплываюць на грамадскі парадак дня. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адносін Міхаіл Васільевіч Натуркач, старшы выкладчык кафедры Наталля Іванаўна Чарнецкая, старшы выкладчык Наталля Андрэеўна Касцёрава.
Тэматыка дыскусіі была дастаткова шырокай: ад ацэнкі геапалітычнага становішча Беларусі ў эпоху глабальнай нестабільнасці да аналізу сацыяльных ініцыятыў у сферы жыллёвага будаўніцтва. Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі пытанні эканомікі і інтарэсаў Беларусі ў сучасным свеце, адукацыйных парадыгмаў і сістэм каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, жыццёва важныя пытанні сацыяльнай палітыкі ў галіне жыллёвага будаўніцтва. Улічваючы часта тэндэнцыйную і скажоную інфармацыю ў СМІ, студэнты прадставілі праекты паказваючы, як важна разумець міжнародны кантэкст і распазнаваць інтарэсы трэціх краін, каб пазбегнуць уплыву прапаганды ў масмедыя. Абмяркоўваліся такія тэмы як:
“Геапалітычныя перавагі Беларусі ў эпоху нестабільнасці і канфліктных сітуацый у свеце” (Жабінскі Андрэй), “Гандлёва-эканамічныя і культурныя праекты Беларусі з краінамі Блізкага Усходу” (Дубаневіч Антон), “Сучасныя СМІ. Тэндэндэнцыйная інфармацыя. Вучымся аналізаваць інфармацыю ва ўмовах прапаганды, дыпфэйкаў» (Трынтава Марыя, Юркевіч Вераніка, Цярэшка Яніна), «Глабальныя выклікі і праца транснацыянальных карпарацый» (Кацярына Агавелава, Кацярына Саковіч), «Міжнародная дыпламатыя, бяспека і гандаль» (Дзегцяроў Данііл, Букач Алена, Міранюк Анастасія) і інш.
Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні супрацоўніцтва з блізкаўсходнімі краінамі і параўнальны аналіз адукацыйных сістэм Беларусі і англамоўных краін: «Адукацыйная палітыка Беларусі, сацыяльныя і фінансавыя перавагі нацыянальнай сістэмы адукацыі» (Сафронава Анастасія, Раманаўская Анастасія; Лаханская Кацярына, Сантоцкая Ксенія).
Студэнты разважалі над тым, як сацыяльная палітыка ўплывае на дабрабыт грамадзян: “Сацыяльная жыллёвая палітыка Беларусі: гарадское і сельскае будаўніцтва” (Андраюк Андрэй, Белагаловы Аляксандр, Барысік Ганна).
Мерапрыемства насіла прафесійна арыентаваны і выхаваўчы характар і было накіравана на фарміраванне палітычнага светапогляду і культуры навучэнцаў. Адметна, што ўдзельнікі выкарыстоўвалі актуальны медыякантэкст і паказалі імкненне ўдасканальваць навыкі валодання англійскай мовай у прафесійных мэтах. Студэнты паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, крэатыўны падыход і імкненне ўдасканальваць свае веды. Мерапрыемства дазволіла глыбей усвядоміць ролю Беларусі ў сучасным свеце і абмеркаваць шляхі яе далейшага развіцця ва ўмовах глабальных перамен.
Жабінскі Андрэй і Кацярына Агавелава, студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
{gallery}2024/2024_11_25_02{/gallery}