У рамках прафарыентацыйнай работы 25 лістапада 2024 года адбылася сустрэча студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" Соф'і Цімошынай і дацэнта кафедры міжнароднага турызму Н.М. Барысенка (куратара 10 групы 3 курса, дзе навучаецца Соф'я) з навучэнцамі 11 класаў гімназіі № 18 імя І.С. Міранкова г. Мінска.
Мэтай сустрэчы было фарміраванне ў школьнікаў уяўлення аб тых прафесіях, якія можна асвоіць на факультэце міжнародных адносін. Ініцыятарам сустрэчы выступіла Соф'я, якая з'яўляецца выпускніцай згаданай гімназіі № 18. Падчас сустрэчы студэнтка азнаёміла прысутных на сустрэчы вучняў са спецыяльнасцямі факультэта міжнародных адносін, расказала пра перспектывы і магчымасці на факультэце як у навучальным плане, так і ў навуковай, грамадскай, спартыўнай і творчай сферы. Студэнтка паказала прэзентацыю пра ФМА, у якой расказала пра структуру факультэта, асноўныя спецыяльнасці, мерапрыемствы, якія праводзяцца на факультэце, пра праходныя балы 2024 г. Асобная ўвага была нададзена кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці, дзе і навучаецца Соф'я. Школьнікам быў прадэманстраваны ролік пра 25-гадовую гісторыю кафедры, які раскрыў працэс станаўлення кафедры, дасягненні выкладчыкаў і выпускнікоў і стварыў спрыяльнае ўражанне ў слухачоў. Дадзеная сустрэча заклікана дапамагчы старшакласнікам вызначыцца з выбарам прафесіі і свядома падысці да выбару далейшай адукацыі.
{gallery}2024/2024_11_25{/gallery}