Дзяржаўная ўстанова "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе эсэ "І памяць аб вайне нам кніга пакідае", прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сузаснавальнікамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Гомельскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" і ўстанова "Рэдакцыя газеты "Гомельскія ведамасці".
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 14 гадоў і старэйшыя незалежна ад месца жыхарства і грамадзянства.
Удзельнікам прапануецца напісаць эсэ, прысвечанае мастацкім творам пра Вялікую Айчынную вайну савецкіх, беларускіх і рускіх аўтараў. Эсэ можа быць прысвечана аднаму ці некалькім творам аднаго аўтара або шэрагу твораў, аб'яднаных агульнай тэмай.
Конкурсныя работы прымаюцца з 1 лістапада 2024 г. да 31 сакавіка 2025 г. на электронны адрас
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ўстановы па спасылцы.
Будзем рады бачыць у ліку ўдзельнікаў конкурсу!
