Select your language

20 лістапада 2024 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з дэлегацыяй выкладчыкаў і студэнтаў факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сустрэчу адкрылі намеснік дэкана ФМА па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Анастасія Ігараўна Кісялевіч, кіраўнік дэлегацыі з Санкт-Пецярбурга, намеснік дэкана па моладзевай палітыцы факультэта міжнародных адносін СПбДУ Мікалай Леанідавіч Парфянёнак, а таксама старшыня Савета па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў ФМА Ігар Міхайлавіч Аўласенка. Ва ўступным слове яны адзначылі важнасць умацавання акадэмічных сувязей, а таксама вялікі патэнцыял для рэалізацыі сумесных навуковых праектаў і ўключэння ў іх моладзі. Ва ўступным слове яны адзначылі важнасць умацавання акадэмічных сувязей, а таксама вялікі патэнцыял для рэалізацыі сумесных навуковых праектаў і ўключэння ў іх моладзі.

Прадстаўнікі студэнцкіх грамадскіх арганізацый ФМА БДУ паказалі промаролік аб нашым універсітэце, расказалі гасцям з Расіі аб рабоце Студэнцкай рады, аддзялення БРСМ, Прафкама студэнтаў, Савета стараст, Студэнцкага навуковага таварыства, Студэнцкай куратарскай службы, а таксама Савета зямляцтваў. У сваю чаргу, студэнты з Санкт-Пецярбурга пазнаёмілі са структурай і асаблівасцямі студэнцкага самакіравання на факультэце міжнародных адносін СПБДУ.

Напрыканцы сустрэчы прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч выступіў з лекцыяй на тэму "Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі: дасягненні 25 гадоў", асвятліўшы гісторыю і асаблівасці беларуска-расійскай інтэграцыі на сучасным этапе.

Факультэты міжнародных адносін дзвюх устаноў адукацыі падтрымліваюць трывалыя кантакты, неаднаразова абменьваліся візітамі, арганізоўвалі сумесныя навуковыя праекты з прыцягненнем студэнтаў. У будучым чакаецца правядзенне новых мерапрыемстваў з мэтай умацавання супрацоўніцтва.

{gallery}2024/2024_11_20_02{/gallery}