Select your language

У Маскве прайшла сустрэча дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ Алены Дастанка з дырэктарам Інстытута Кітая і сучаснай Азіі Расійскай акадэміі навук Кірылам Бабаевым. Удзел таксама прыняў загадчык кафедры комплекснага вывучэння КНР факультэта міжнародных адносін БДУ Руслан Есін.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі пытанням, якія датычацца выкарыстання навукова-адукацыйнага патэнцыялу ўстаноў на кітайскім напрамку і ў цэлым у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Акцэнт быў зроблены на абмеркаванне магчымасці арганізацыі сумесных даследаванняў і мерапрыемстваў, размяшчэння публікацый вучоных і студэнтаў у спецыялізаваных выданнях. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні пашыранай сустрэчы беларускіх і расійскіх экспертаў па азіяцкай тэматыцы ў сакавіку 2025 года ў Мінску.

— Сёння важна нарошчваць узаемадзеянне паміж беларускімі, расійскімі, кітайскімі вучонымі і экспертамі ў мэтах навуковага суправаджэння дамоўленасцей паміж лідэрамі трох дружалюбных дзяржаў. А таксама выходзіць на практыкаарыентаваныя праекты, — адзначыў Руслан Есін.

У Маскве выкладчыкі і студэнты БДУ таксама прынялі ўдзел у працы Глабальнага ўніверсітэцкага саміту. Разам з разглядам актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, удзельнікі саміту змадэлявалі сёмы раунд перагавораў аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Егіптам.

Крыніца