Select your language

18 лістапада 2024 года на факультэце міжнародных адносін на пасяджэнні гуртка "Wycieczka po Polsce" у рамках вучэбна-выхаваўчай работы, накіраванай на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцей будучых спецыялістаў, прайшоў міні-фестываль польскай культуры.

Удзел прынялі студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасцей "Мытная справа", "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права".

На мерапрыемстве былі прадстаўлены рубрыкі: паэзія, жывапіс, музыка, рыбалка, фізіка. Студэнты паспрабавалі сябе ў розных ролях: паэтаў, мастакоў, вучоных. Удзельнікі запаўнялі прапушчаныя словы ў паэтычных тэкстах, малявалі атрыбуты вядомых палякаў, вызначалі змест музычнага твора, праводзілі эксперымент. Падчас міні-фестывалю кожны праявіў свае таленты.

{gallery}2024/2024_11_18{/gallery}