Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці віншуе Козыр Анастасію і Коба Яна, студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якія занялі 2 месца ў VII Міжнародным анлайн-конкурсе відэаролікаў "University in the Epoch of Artificial Intelligence" (кіраўнік дац. С. А. Дубінка).
Конкурс праходзіў у фармаце відэа-канферэнцыі 12 лістапада 2024 года па ініцыятыве кафедры англійскай мовы для гуманітарных спецыяльнасцей Інстытута філалогіі і журналістыкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.І. Лабачэўскага (ННГУ). Мэта конкурсу – стымуляванне вывучэння англійскай мовы і азнаямленне моладзі з дасягненнямі і перспектывамі навукі ў краіне і свеце.
Жадаем далейшых перамог і новых дасягненняў!
