У БДУ вызначылі пераможцаў стартап-форуму маладых даследчыкаў "Інавацыйнае развіццё арганізацыі ў сучасных эканамічных умовах".
Другое месца заняла зборная каманда трэцякурснікаў факультэта міжнародных адносін у складзе Анастасіі Козыр, Яна Кобы, Ульяны Кулінскай і Дар'і Мядзведзеўскіх за распрацоўку маркетплэйсу фермерскіх прадуктаў "Фарм Фрэш".
Нагадаем, сёлета форум прымеркаваны да Беларускага тыдня прадпрымальніцтва, які праходзіць гэтымі днямі, з 18 па 22 лістапада. На працягу двух месяцаў юнакі распрацоўвалі унікальныя бізнес-праекты па ўкараненні на беларускі рынак новай прадукцыі, паслугі або арганізацыі. Для гэтага навучэнцы дэталёва аналізавалі кіраўнічую, маркетынгавую, інавацыйную складнікі эканомікі нашай краіны. Таксама ў сваёй рабоце ім трэба было ўлічыць сучасныя інструменты і методыкі кіравання бізнесам. Сярод іх фармулёўка місіі і SMART-мэт, распрацоўка стратэгіі, выбар мэтавай аўдыторыі, канкурэнтны аналіз, пабудова бізнес-мадэлі, фінансавае мадэляванне і інш. Каардынавала праектную дзейнасць старшывыкладчык эканамічнага факультэта Ганна Вяцёлкіна.