1 лістапада 2024 г. у рамках стажыроўкі ў Ціхаакіянскім дзяржаўным універсітэце (г. Хабараўск) заг. кафедры міжнародных эканамічных адносін Наталля Вячаславаўна Юрава сустрэлася з кіраўніцтвам Інстытута эканомікі і кіравання і прачытала лекцыю студэнтам спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка" і "Мытная справа".
Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў і ажыўленую дыскусію аб магчымасцях працягу навучання расійскіх студэнтаў у БДУ ў магістратуры і аспірантуры, а таксама аб рэалізацыі студэнтамі акадэмічнай мабільнасці.

