З 15 па 17 лістапада 2024 года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па выездцы сярод юнакоў і дзяўчат.
У спаборніцтвах бралі ўдзел прадстаўнікі з Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.
Дадзеныя спаборніцтвы — гэта важны крок у развіцці коннага спорту на Еўразійскай прасторы. Спаборніцтвы такога ўзроўню садзейнічаюць папулярызацыі коннага спорту, павышэнню цікавасці да яго сярод моладзі і стварэнню ўмоў для яго далейшага росту.
Фаварытам, які заняў першае месца, стала студэнтка 3 курса факультэта міжнародных адносін БДУ— Арыяна Чарняк.
Віншуем Арыяну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў і спартовых дасягненняў!
